Кали адходзяць цягники - Надзея Фаломкина
Калі адходзяць цягнікі,
На пазакінутым пероне
Сціскае мара кулакі
І ціха стогне, стогне, стогне...
І цераз той самотны гук
Дождж сыпле з неба непрыгожа.
...І заціхае колаў стук,
Імчацца рэйкі ў падарожжа.
2017
Свидетельство о публикации №118051207352