Звон и холад - Надзея Фаломкина

(Пераклад верша Надзеі Фаломкінай)

Не па табе звіняць званы, бадай
і не па мне. Няма чаго бадзяцца.
І памятай, што "горыч" і "застацца" -
То толькі словы. То вада. Вада
сыходзіць мерна цераз пальцы.
Мінулае мне здушвае ў грудзях,
І, плюнуўшы ў тугу парэшткі ночы,
Былое тут крывёй сыходзіць моўчкі,
журботна асвятляе шлях.
Бясстраснае, як чарада цыган,
Спадніцамі і доблеснай бравадай
Ламае голас, пакідае падлу,
Пустую ноч і бесталковы гам,
І ні любоў, ні трапятанне праўды
Не набліжае ні на грам.
І ў адчуванні холаду ад дна
Прыходзіць поўнач злая і глухая
да просьбаў маіх, вершаў і псальма,
не ведаючы сонца альбо дня,
панылым воўкам брыдка завывае,
і ў вір зімы нясе мяне яна.

2017


Рецензии