Гудуць цягники, як летась - Марына Бадалян
Гудуць цягнікі, як летась,
Усё старое і ўсё нечакана.
Я была ўжо на гэтым месцы,
Гэта месца было даравана.
У «раней» засталіся сумненні,
Дзе луналі калісь мае мары.
І даўно ўсё гатова да зменаў,
І ўсё тыя ж знаёмыя твары.
А калісьці было раздольней,
Даляталі высока птушкі.
Мы ўжо не расстанемся болей,
Гэта неба – ў нашых падушках.
Як світанак калісь прачынаўся,
Да спакою як сонца коціцца,
І як вецер з лістом развітаўся,
Нічога ўжо не паўторыцца.
Ды гудуць цягнікі, як летась,
Усё старое і ўсё нечакана.
Мы й раней існавалі сумесна
І блукалі па скрыжаваннях.
2015
Свидетельство о публикации №118051207315