Ты паклич рамантыку - Марына Бадалян
Ты пакліч рамантыку,
Мару пабудуй,
І твае жаданні я
У вачах знайду.
Вечнасці з бясконцасцю
Сутыкнуцца зноў,
І раманс пяшчотнасці -
Вечная любоў.
Ты пакліч рамантыку
З чуласцю вясны,
З подыхам бязважкага
Ветрыка ўначы.
І забудзь трывогі
Ты ўсіх дзён-начэй.
Я твая дарога,
Свет тваіх вачэй.
Ты пакліч рамантыку
Кахання на дваіх
І яе пазнаеш
Па вачах маіх.
2015
Свидетельство о публикации №118051207309