Жывёльнае - Ирына Иваськова
А на самай справе проста хацела ляжаць,
Звесіць хвосцік з зялёнай галіны ці, можа быць, ложка.
Хто ж пазнаў, што без сэнсу тут
жыць няможна,
І што трэба імкнуцца, трэба здзіўляць.
А й не надта хацелася ведаць,
па праўдзе казаць,
Чаму ўцякаюць і хто здаганяе бойка.
А хацела махаць плаўніком-перапонкай
І ў шумлівыя гавані не заплываць.
І як гэта тужліва – не быць сабой,
Чалавекам здавацца пад нечым паглядам.
Уцёкі хаваць няпростым абрадам –
Калі неба цямнее – пара дамоў.
2015
Свидетельство о публикации №118051207262