Анёльскае - Ирына Иваськова

(Пераклад верша Ірыны Іваськовай з рускай мовы)

Казалі мне, быццам анёлы
                спеюць, што яблыкі,
Да сонца румянымі тварамі ветліва цягнуцца,
А як саспеюць, то з неба вясёлага падаюць
Так, што не б'юца на полі
                лавандавых россыпаў.

Там і буслы ёсць з дзюбамі вострымі, моцнымі,
Проста ў лавандзе гуляюць павольныя, важныя.
Пераклікаюцца дзіўнымі ціхімі песнямі
І тых, што ўпалі, складаюць у кошыках плеценых.

Зрэшты, быць можа, аповед няправільны.
Мабыць, на полі капусным гуляюць здубелыя
Тыя ж буслы ды з дзюбамі вострымі, моцнымі.
Мерзнуць, чакаюць яны ўраджаі нябесныя.

Праўды не зведаў ніхто, можна выдумаць
Месца любое анёлачку новаму спеламу,
Шчокі разгледзець румяныя і далікатныя
Ў цёплы прасвет паміж шэрымі хмарамі.

2015


Рецензии