Каралеускае - Ирына Иваськова
Мае малінавыя рэкі, мае чарнічныя палі...
Нальюцца туга сном павекі,
пачуўшы слых аб каралі.
А ён аб'явіцца надбайна,
увойдзе ў мае сады.
Праз ціхі крок пяшчотна гляне –
не трэба, не чакай бяды.
І ў перламутравых азёрах
заплешча ў ладкі рыб сям'я –
Тут так спакойна, так прасторна –
якраз для ножак караля.
І ноччу ў россыпы сузор'яў
кароль чытаць будзе мой верш –
Мой сір адчуў задавальненне -
а значыць, што і мне найлепш.
Засне пад шолах цёплых крылаў
на полі паркалёвых мар
Кароль клубнічных падзямелляў
і яблычных лугоў спадар.
2015
Свидетельство о публикации №118051207230