Ласкавы майскi вецер...
Ласкавы майскі вецер
Лісцё асіны трэпле.
Жыву на белым свеце,
Пакуль душа не крэпне,
Пакуль яна не стыне
І сэрца не калее,
Пакуль крыштальны іней
У ім яшчэ не спее.
Ласкавы майскі вецер
Шуміць лісцём асіны.
Жыву на белым свеце
Пад небам галубіным.
Пакуль душа спявае
І сэрца не грубее,
Хай песенька жывая
Тваю душу сагрэе.
12. 05. 2018 г.
Крэпнуць - мерзнуць, стыць, застываць, зябнуць, калець, дубець, дубянець і г. д. (сінонімы).
Націск у слове: лАскавы і ласкАвы. Слоўнік беларускай мовы. Менск: Беларуская навука, 2012.
Свидетельство о публикации №118051204209