Ковалёв Михаил. Молюсь я, Господи. Рус. Бел
Малюся , Госпадзі
Малюся, Госпадзі, малюся
Ў ліхую, лютую часіну,
Паклоны б'ю за Беларусь, я,
Паклоны б'ю за Ўкраіну,
За нашу праведную Русь.
Малюся, Госпадзі, малюся…
Ты мне прабач маю віну
За тое, што перад абразамі
Не ўстаў, калі маю краіну
Дзялілі варвары ўсе разам;
Сябе за слабасць я кляну,
Ты мне прабач маю віну…
Прабач за тое, што маўчаў,
Калі мой брат на поле ратным
Сваіх сяброў агнём страчаў,
А безразважныя славяне
Скакалі, пелі па начах.
Прабач за тое, што маўчаў.
Яшчэ б жадаў Цябе прасіць:
Унушаць сваёй заблудшай пастве
І, калі можаш, бараніць
Забыць варожасць і разлады,
Чужых і блізкіх - усіх любіць;
Прашу Цябе ўсіх дараваць.
Малюся , Госпадзі, малюся
Ў ліхую, лютую часіну,
Малюся я за Беларусь,
Малюся я і за Ўкраіну,
А больш за праведную Русь.
Малюся , Госпадзі, малюся.
1999г.
Перевёл Максим Троянович
Свидетельство о публикации №118051201893