Песня ката - Ирына Иваськова

(Пераклад верша Ірыны Іваськовай з рускай мовы)

Абскача гадзіна хвілінаў град,
               вечар глыне той дзень,
Мой затрымаецца недзе кат,
               стомлена сядзе ў цень.
Рукі дрыжаць, не трымаюць меч,
               ноччу ўсё той жа сон –
Сніцца, што рубіць і рубіць прэч
               галовы ён без карон.
Суму нагода, журбы без слоў –
               не караля караць,
Пунсовую, а не блакітную кроў
               чорнай зямлі аддаць.
Кату свайму прапаную я
               сто залатых узяць –
Надта чырвоная кроў мая,
               няма дзе карону браць.
Мёдам застынуць словы ўраз,
               мёд і яшчэ бурштын,
Дваццаць дзевяты пабачу раз
               студзень яшчэ адзін. 

2015


Рецензии