Бессань - Ирына Иваськова
Пад маёй галоўкай быццам блін ляжыць.
Паспрабуй, сяброўка, да майго дажыць.
Ты падманеш фарбай срэбра валасоў.
І з якім жа скарбам гэты год прыйшоў?
З кім зіму тужыла? Спалася вясной?
Мы з табой хадзілі поўняю адной.
Пылам стануць зоркі, горы – дном марскім.
Мы з табой, сяброўка, тужым аб адным.
2015
Свидетельство о публикации №118051109453