Какетливае - Ирына Иваськова
Каленкі, нібы кубачкі з фарфору,
А пальчыкі, як палачкі пячэння.
Шукаю капялюшык да ўбору,
Я буду плакаць гэтаю нядзеляй.
Прыдумаю драбнюткую нагоду –
Маўляў, сустрэўся голуб мне кульгавы.
Рыдаць пачну ў семнаццаць трыццаць восем,
А скончу ля паўвосьмага рыданні.
І перад сном я зноў перачытаю
Ў сваёй тыднёвай даўнасці праграме –
Аўторак – радасць, серада – чаканне,
І пазапланавае ў чацвер растанне.
2015
Свидетельство о публикации №118051109442