Начное - Ирына Иваськова
Ты бачыш – я бяссонны вартавы,
Што рэшткі літар сціснуў у далоні.
Няма больш ні ўцёкаў, ні пагоні,
А толькі чар звон поўных і пустых.
Ты памятаеш грукат той зімы,
Дзе ззялі нашы казачныя твары,
І па-ранейшаму дыміцца тая,
Але гарым даўно ўжо ў ёй не мы.
Ты ведаеш – наваражылі мне,
Чыталі будучыню мне з рукі, са скуры,
І апынулася, што мы адной натуры –
Хоць ты навек далёка ад мяне.
2015
Свидетельство о публикации №118051109424