Шоргат

Мне прытрызнілася ўночы:
Вораг да мяне дабраўся.
Я яму плявала ў вочы -
Ён абразліва смяяўся.
Я яго лупіла ў бокі,
Я яму сціскала шыю.
Адвярнуся – побач крокі:
Жывы ён.

Недабітыя жахі -
Недадушаны вораг.
Чую ў цемры пад дахам
Шоргат

Бегла чорным падзямеллем
І паверхам хмарачоса
Цягнікі ў спіну гудзелі -
Я ўзлятала пад нябёсы.
Я шукала дапамогі
І вяла такіх жа збеглых,
Нерухома ад знямогі
Хрыпела.

Так было ўжо не аднойчы,
Не аднойчы гэтак будзе -
Я іду змагацца ўночы
З тым, што раніцай абудзіць.
Я іду ў сусвет чарговы,
У маёй далоні зброя.
Я рыхтуюся да бою
Нанова.

01.09.2017


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →