Уцёк

Боль у грудзях.
Прагна
Цягне мой жах
Багна.
Цёмна ў вачах
Раптам.
Проста ў нагах
Лягу.

Пойдзем далей!
Не слухай
Галасы ў галаве.
Наглуха -
Як мага больш дзвярэй.
На вуха
Ні слова, цішэй!
Ні гука!

Збегчы зусім.
Далёка
Ад спраў і навін,
Ад крокаў
Людзей і гадзін,
Каб толькі
Ніхто не спыніў
Уцёкі!

Пойдзем далей!
Не слухай
Галасы ў галаве.
Наглуха -
Як мага больш дзвярэй.
На вуха
Ні слова, цішэй!
Ні гука!

22.08.2017


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →