Ци ёсць жыццё за апошняй старонкай?

Кропка ў дурным рамане,
Што словы сплятае ў нерат,
Абраная быць апошняй,
Поўнай майго адчаю.
Лязгаю дзвярамі,
Крок раблю наперад.
Мае невідушчыя вочы
Святлом заліло да краю.

Ці ёсць жыццё за апошняй старонкай?

Новага фаліянту
Старонкі кранаю прагна -
Радкі яго нібы зграі
Птушкамі ў блакіце.
Пішуцца варыянты,
Заводзяць то ў лес, то ў багну,
А што іх яшчэ чакае -
Губляецца ў нябыце.

Ці ёсць жыццё за апошняй старонкай?

Я загарну старонку,
Вокладку прылашчу,
І развітанне будзе
Светлым, хоць і балючым.
Заўважу сусвет звонку,
Новым яго пабачу:
Іншымі зробяцца людзі,
Будзе паветра гаючым.

Так, ёсць жыццё за апошняй старонкай!
Так.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →