Вецер
Яна робіцца цвёрдай.
Калі жалеза б'юць у агні,
Яно робіцца зброяй.
Палівае нас сонца агнём
Кожны дзень ад світання.
Мы трапілі ў горан жыцця
На сваё гартаванне.
Адбярыце калыску -
Мы вывучымся паузці.
Панастаўце перашкодаў -
Мы падымемся і будзем ісці.
Паламайце нам ногі -
І мы паляцім у паветры.
Абарвіце нам крылы,
І мы зробімся ветрам!
Поўначчу памяць працяла наскрозь,
Поўдзень жывіць натхненнем.
Дзьмуць ад світання смеласць і моц,
Вечар вее здзяйсненнем.
Ад чатырох вятроў
З’яўляецца подых
І абуджае кроў,
Тых, хто змоўк на дарогах.
16-17.02.2016 (дапрацоўка 2021)
Свидетельство о публикации №118051109286