Супадзенне

(А. К.)

Усміхніся ты, брат, ізноў
Супадзенню:
Тваёй постаці й маіх сноў
Спалучэнню.

Хоць і тройчы нагадваў сон
Аб спатканні,
Гэтым толькі прадказваў ён
Развітанне.

Як балюча губляць братоў...
Сцісну плечы.
"Усміхніся!" - скажу ізноў. -
"Да сустрэчы!"

08.05.2018


Рецензии