Мой сад, як падлетак, iмкнецца да неба...

***
Мой сад, як падлетак, імкнецца да неба,
І вецер гайдае лісток малады.
Глядзець на лісток, больш нічога не трэба,
Забыцца пра ўсё, што збіралі гады.

Глядзець на лісток, на імкненне да неба,
На майскі мой сад – дарагі, малады,
А больш мне сягоння нічога не трэба:
Ні шчасця, ні гора ў былыя гады.

11. 05. 2018 г., Радашковічы


Рецензии