Зноу лiхтар над жоутай вулiцай...

***
Зноў ліхтар над жоўтай вуліцай
Белае святло ліе,
А над ім чырвонай курыцай
Зорка яркая ўстае.

Салаўі спяваюць першыя
Ля ракі ў сырых кустах.
Аздабляе ночку вершамі
Буравата-шэры птах.

І здаецца, вочкі цёмныя
На мяне з кустоў глядзяць.
І ліхтар, і зоркі цёплыя,
Як вясёлка, зіхацяць.

11. 05. 2018 г.


Рецензии