Цемра прытомнасци

Хопіць!
Хопіць ілжывых размоў.
Досыць!
Досыць мазаік са слоў:
Складаць іх і хутка, і лёгка,
Але не прыходзіць палёгка.

Чорна.
З раніцы змрок уваччу.
Жорны
Пераціраюць душу,
І дыхае цемра драпежна:
Сустрэнемся мы непазбежна.

Хмары
Неба пажорлі абшар.
Мары?
Што бессэнсоўней тых мар?
Магчыма, і будзе іначай,
Ды толькі не сёння, аднача.

Досыць.
Тут чым глыбей, тым чарней.
Хопіць.
Сонца – падман для вачэй.
Хлусня ашалеўшых пачуццяў.
Пустэча, здранцвенне і вусціш.

21.01.2018


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →