Што з таго

І што з таго, што мы жывем на свеце?
І што з таго, што розум маем мы?
З таго адно: штодзень зайздрошчу дзецям,
Пакуль жывуць за межамі яны.

А мы імчым вавёркамі ў колах,
І час ляціць, нібыта звар'яцеў.
Усё грыміць – ды не заглушыш шолах
Пад ціхай вёскай надмагільных дрэў.

Яны чакаюць ціха і цярпліва,
І хутка ўжо сустрэнемся ізноў...
І часам цягне, нібы качку ў вырай,
Хоць дакрануцца раз да іх ствалоў.

20.01.2018


Рецензии