Сцяжынка

Заблудзілася ў лесе сцяжынка,
не гукае, як я ў ім калісці.
Неўдалося да спелага жыта
праз гады напрасткі дапаўсці ёй.
Да бяроз прыхінулася недзе,
быццам тыя яе накіруюць,
а здалёк падштурхне свежы вецер,
што сябруе з расою ў лузе.
Вузкай стужачкай ў сэрцы камусці
пралягла ўсё ж сцяжынка як памяць,
толькі той з бальшака не вярнуўся,
калі дыбам карэнні ўставалі
на шляху тым крывава-гаротным,
дзе спляліся, ў сноп таго ж жыта
смак расы і  салёнага поту,
што ўвабрала ўсё  тая ж сцяжынка.


Рецензии