Свецiць сонца, шумяць бярозы...
Свеціць сонца, шумяць бярозы,
Недзе трактар раве, гудзе.
І на лісціках – кроплі-слёзы:
Хтось на ружы расу кладзе.
Чалавек углядзеўся ў далеч:
Ціха ранне сплывае ў дзень.
Сонца траўня сумненні паліць,
І ад хаты кладзецца цень.
10. 05. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118051003898