Свята Перамогi
Жоўты рапс мядовым пахам
Кружыць, кружыць над палямі,
А ў блакіце неба сцягам
ПЕРАМОГА з журавамі...
Было цяжкім вызваленне
Ад карычневай чумы.
Не забудзе мір імгнення -
Феерверк... канец вайны!
Свята... Свята Перамогі!
Перад мужнасцю схілюся...
Дзякуй вам, байцы-героі -
Памятую! Ганаруся!
09.05.2018
Свидетельство о публикации №118050906103