Калi на полi усё квiтнее...
Калі на полі ўсё квітнее,
І ноччу падрасла трава,
І неба шырыцца, сінее,
І хмаркі – белая жарства,
Калі дарогі жоўтай стужка
Вядзе за дымны небасхіл,
Калі над ёю кружыць птушка,
А па дарозе ўецца пыл,
Люблю стаяць на ўскрайку лесу,
Абняць зялёную сасну,
Глядзець, як травень піша п’есу
Пра беларускую вясну.
09. 05. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118050903397