Цiхi вечар вясны надышоу, не прайшоу...

***
Ціхі вечар вясны надышоў, не прайшоў.
Я люблю, калі вечар становіцца доўгім,
А паветра – нібыта расплаўлены шоўк –
Засцілае пяшчотай пустыя дарогі.

Ціхі вечар вясны для мяне, як бальзам,
Як гаючы бальзам, што душу сагравае.
Цешыць песняй вясна, як не цешыцца вам
На эстрадзе, імпрэзе, што вас забаўляе.

08. 05. 2018 г.


Рецензии