У Мiнску зацвiлi каштаны...
У Мінску зацвілі каштаны.
Стаяць уздоўж сухіх дарог.
Вясна прыйшла. У маі рана
Цвітуць каштаны і мурог.
Святло каштанаў сэрцам ловіш,
А май над квеценню ляціць.
Шуміць ён на вясенняй мове
І просіць неба, каб папіць.
Вясна прыйшла. У маі рана
Цвітуць каштаны. Іх вітаць,
Глядзець уважліва, старанна
На іх агонь, пра іх пісаць,
Як цягнуць рукі, цягнуць пальцы,
Разгортваюць свае лісты,
Як гарадскія пастаяльцы
Чакаюць лета, як і ты.
08. 05. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118050803174