Зацвiтаюць сады...
Зацвітаюць сады,
Вее ветрык халодны.
Промні белага сонца
Палошчуць траву.
Цягне лісцік півоня –
Зялёны, галодны,
Бы імкнецца падняцца
Ў нябёс сіняву.
І дрыжыць на бярозах
Лісцё маладое,
І гайдаецца вецце
Квітнеючых сліў.
І вясновае сонца,
Нібыта шкляное,
Улюбёны малюе
Ў мастацтве матыў.
06. 05. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118050603665