Ты гэтым свеце любы госць бел

Ты ў гэтым свеце любы госць,
і свет дабром цябе вітае:
Даруе шчодра маладосць
і творцы ўсеабдымны талент.

Ты як успрымеш гэты дар?
Удзячнасць - лепшае, дарэчы...
Жыцця сапраўдны гаспадар,
Які ты возьмеш груз на плечы?

У разнастайнасці дарог
Свет палюбі, пакуль не позна!
Бацькі праводзяць за парог -
Як птушкі пакідаем гнёзды...

На крылах таленту ляці
Да новых не адкрытых зорак...
Там, дзе сусветныя шляхі,
Сустрэнь узнёсла лёсу золак!

Ты ў гэтым свеце любы госць,
і свет дабром цябе вітае:
Даруе шчодра маладосць
і творцы ўсеабдымны талент.


Рецензии
рады спаткаць буларускамоунага аутара....мне спадабалася....поспехаў у творчасці!

Владимир Гайдук   05.05.2018 11:04     Заявить о нарушении
Дзякуй Вам, Уладзiмiр! На жаль я больш рускамоуны... :)

З павагай,
Таццяна.

Татьяна Егоровна Полякова   07.05.2018 11:39   Заявить о нарушении