***
Мы ў гісторыі прарасцем
Часам тым, што атруціў веру.
Каля замкавых вежаў-сцен,
Перапішам жыцця паперу
І памолімся на курган,
Дзе спачылі дзяды-ліцвіны.
Тут гусляр свае думкі граў,
Ён з Айчынаю быў адзіны!
Час настаў, каб вярнуць сваё,
Чалавекам у свеце звацца!
Час настаў, каб з чужых краёў
Мы змаглі да зямлі вяртацца.
Да тых белых азёр, крыніц,
Што Айчыну вадой паілі,
Каб яна не прапала ніц,
Горда несла назоў краіны.
Прылятайце ў свой край, буслы,
Бо вясна Вас даўно гукае!
Крылы ў небе -- надзей пасыл:
Ён узрушыць курганны камень.
Свидетельство о публикации №118050404293