На ускрайку лесу шумяць асiны...
На ўскрайку лесу шумяць асіны,
І дзьмухаўцы, як агонь, цвітуць,
І серабрыцца лісцё рабіны,
І дзве бярозкі-сястры жывуць.
На ўскрайку лесу на траўку сяду,
Акіну вокам стракатасць хат,
Пярэстасць поля, квяцістасць саду,
Вішнёвай квецені снегапад.
На ўскрайку лесу зямлі малюся.
На неба гляну: плыве блакіт –
Над роднай хатай, над Беларуссю,
Над клейкім морам сівых ракіт.
04. 05. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118050403865