Салдаткам
І быў салют у зорным небе!
Спяшала радасць па дарогах
У родны край па майскай глебе.
Той час сягоння пазабыты --
Зямля знаходзіцца ў трывозе.
Тут кожны трэці сын забіты --
Не ўбачыў родных на парозе.
Ён не сустрэў вясну вачамі,
Не захапляўся кветнім садам.
Глядзеў на неба ён начамі
І працінаў яго паглядам.
У той красе пары вясновай
На прызбе плакала салдатка.
Яна надзею грэла словам
І для сям'і бяліла хатку.
Кахала, верыла, чакала:
А раптам вернецца адзіны?
Вайне заўжды патронаў мала --
Без іх пехота ў бой хадзіла.
Іваны, Юрыі, Антоны
Штыком калолі дужых немцаў.
Той дзень забраў у іх патроны,
Як забіраў жыццё Асвенцім.
Жыла адна з тугой у ладзе --
Схавала сумную абвестку...
А, раптам, вернецца Уладзя,
Абніме маці і нявестку.
Салдаткі, мілыя салдаткі!
Я Вас з дзяцінства памятаю:
Прыбіты зорачкі на хаткі,
Што з Перамогай нас віталі.
05.05. 2018. Сінкевічы - Мінск
Свидетельство о публикации №118050410370