Песня свiтальная
Сну няма. Ўзыйду на ганак
На зыходзе ночы.
Прамяністы ззяе ранак,
Як каханай вочы.
Адыходзяць жалю хмары
I дажджы-турботы,
Так і зморшчынкі на твары
Збегнуць ад пяшчоты.
Схопіць прымаразак глебу,
Як сівак за скроні,
Ды й яму ж растаяць трэба
Ад цяпла далоні.
Дакранецца да нябёсаў
Сэрца ў дня вяртанні,
І матывам стане лёсу
Песня пра каханне…
Свидетельство о публикации №118050303679