Майскi ранак
Грае кроплямі расы,
Выглядае з-пад фіранак,
Промнем чыстае красы.
Крочыць май па белым садзе,
Дорыць радасць, дабрыню.
Ён зямлі сваёй не здрадзіў,
І нясе надзею дню.
Пах чаромхі каля хаты
Запрашае ў дом гасцей.
На сустрэчы май багаты --
Ён пачуццямі расце.
Каб было надзеі болей,
Глебу плугам я ўзараў
І пасеяў жыта ў полі,
Каб мой май не зведаў ран.
Свидетельство о публикации №118050302901