Апошнi крок
Але загад быў – да канца ісці.
Ірваліся снарады, вылі міны
Ды кулі застаўлялі зноў паўзці...
Пад Рагачовам, дзе Дняпра разлівы,
Дзе ішлі баі, дзе смерць была і жах,
Мой нешта дзед шаптаў з апошняй сілы,
Бо паміраў у сябра на руках.
Не, салаў`і тады яшчэ не пелі,
Гула зямля ад выбухаў гармат,
І лютаўскія мокрыя завеі,
У саван белы куталі салдат.
Казаў аб тым падзей далёкіх сведка,
Казаў, і слёз не мог падчас стрымаць...
Я пра вайну пішу даволі рэдка,
Бо цяжка тое ліха ўспамінаць.
У месцах тых узняліся абеліскі,
Імёны паўшых – за радком радок...
Чужы табе і самы мабыць блізкі,
Рабілі там жыцця апошні крок.
Свидетельство о публикации №118050302235