Николай Рубцов. Тихая моя Родина. Рус. Бел

            В. Белову

Ціхая мая Радзіма!
Вербы, рака, салоўка пяе.
Маці мая тут пахавана

Ў дзіцячыя гады мае.

- Дзе тут цвінтар? Вы не бачылі?
Самаму не знайсці  нідзе. -
Ціха адказалі жыхары:
- Гэта на тым беразе.

Ціха адказалі жыхары,
Ціха праехаў абоз.
Купал царкоўнай мясціны
Яркай травой зарос.

Там, дзе я плаваў за рыбамі,

Сена грабуць у сенавал:
Паміж рачнымі выгінамі
Вырылі людзі канал.

Ціна зараз і балаціна
Там, дзе купацца любіў...

Ціхая мая Радзіма,
Нічога я не забыў..

Новы плот перад школаю,
Той жа зялёны абшар сярод
Нібы крумкач вясёлы,

Сяду я зноў на плот!

Школа мая драўляная!..
Час, калі прыйдзе з'яжджаць -
Рэчка за мной несціханная
Будзе  бегчы і зваць.


З кожнай хатаю, хмараю,
З громам, гатовым зваліцца,
Адчуваю  пякучаю мараю
Смяротную сувязь з зямліцай..

  Перевёл Максим Троянович


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 25 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →