Месяц пацiху знiкае...
Месяц паціху знікае.
Сонца шукаюць расткі.
Траўка расце, падрастае
І асака – ля ракі.
Цёмны накоціцца вечар.
Месяц за хмарай стаіць.
Вецце пагойдвае вецер.
Трохі імжыць, марасіць.
Ці азарыцца маланкай
Неба, і лес – зашуміць.
Месяц крывым абаранкам
Прама над ганкам вісіць.
02. 05. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118050209032