Парэчча
З братэрскаю Польшчай побач,
Радзімы маёй крыніца,
Зямелька вышэйшай пробы.
Як волаты хвоі сталі
Над возерам серабрыстым,
А людзі, нібыта з сталі,
З душою празрыста- чыстай.
Пыранка і Крынічанка...
Бруяцца рачулкі ціха,
Бы матчына калыханка
Адводзяць бяду ды ліха.
У сэрцы маім дзявочым
Пяшчота да вёскі гэтай
Такая, што шчыпле вочы
Сляза...Над усёй планетай
Лунае цыбаты бусел,
А гнёзды будуе дома.
Кавалачак Беларусі- Парэчча-
Пад птушак гоман
Прачнецца ў дзень святочны
Народнае перамогі,
І стане ўсім відавочна-
У мінулым вайны трывогі.
Да помніка рушаць людзі,
Вяскоўцы і госці разам.
Пачуццямі сцісне грудзі,
І кветкі запоўняць вазы,
Што побач з салдатам, нібы
Пільнуюць людскую памяць...
Салют! Страсануцца шыбы
Ды сціхнуць.Аркестр уславіць
За межамі дасягненні
Парэцкай музычнай школы.
Нячутна ляцяць імгненні
І круцяць гісторыі кола.
Калісьці бабуля квецень
Валошак дарыла кроснам,
Спяваў на палетках вецер
Мелодыю раніц росных.
Зараз і я на ткацтве
Ўзоры пляту радзімы,
І крэпне ў сэрцах брацтва,
Што мовай маёй адзіна.
Нават Міхась маленькі,
Які мае гадок ад роду,
Сціскае сцяжок у ручцы:
Ён разам з сваім народам!..
Матуля згатуе клёцкі,
А тата пасадзіць дрэўцы.
Парэчча трымае моцна
Дзяцей сваіх любых сэрцы!
2 мая 2018г
Свидетельство о публикации №118050206949
Станислав Маевский 03.05.2018 17:24 Заявить о нарушении