З аптымiзмам па жыццi. прыпеукi

Прывiтанне! Добры вечар!
Сёння з гумарам сустрэча.
Не пакрыудзiць каб нiкога
Пра сябе буду спяваць
Не судзiце мяне строга
Дазваляю рагатаць

Са службы у войску я прыйшоу
Нявесту на сяле знайшоу
Дзяучына спадабалася
Яна i не упiралася
Так удала склауся лёс
З вёскi у горад перавёз

На заводзе працавау
Па троху грошы зарабляу
Водпуск надышоу нарэшце
Адпачыу у роднай цешчы
Цешча зяця палюбiла
Хадзiць за плугам навучыла

Як на працу я спазнiуся
Мой начальнiк жартавау
«Што, за жонку зачапiуся?
Мабыць каля сценкi спау?»
Мужыкi «хi-хi, ха-ха»
Вiдаць усе не без граха

Калектыу у нас вясёлы
У кiшэнь не лезь за словам
На жарты жартам адкажы
Што не крыудуешь пакажы
Калi народ не лаецца
Тады i справа ладзiцца

Мы з таварышам суседзi
Разам на рыбалку едзем
Снасцi хуценька сабралi
Трохi памылiлiся
Сала ды гарэлку узялi
Вудачкi забылiся

Як з рыбалкi я вяртауся
Ад ката свайго хавауся
Добра жонка уратавала
Ката кiлькай частавала
Мяне чаркай ды катлетай
Я люблю яе за гэта

З жонкай дружна мы жывем
У скайпе сустракаемся
Часам эсэмэскi шлем
«Дзе ты ёсць?» пытаемся
Яна на кухне, я у зале
Адзiн другога адшукалi

Дзень за днём бягуць гады
Я ужо на пенсii
Але у душы я малады
З жартамi ды песнямi
Пазiтыу ва усiм шукаю
Чаго i вам сябры жадаю

Я з куфэрка вам прыпеукi
Як здолеу, так i праспявау
Усё на памяць без паперкi
Глядачоу я шанавау
Да сустрэч цiкавых новых
З гумарам на розных мовах!


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →