Апранулi бярозы сукенкi шауковыя...
Апранулі бярозы сукенкі шаўковыя,
І расістыя травы пад сонцам блішчаць.
Як люблю я адзенне пяшчотна-вясновае
І зялёную ў кветках за мосцікам гаць.
Як люблю я блакітныя вочы краіны,
Што так шырака-шчыра глядзяць на палі,
На алешнік і вербы, разоры-маршчыны,
На дарогі, дзе ўздоўж, як сцягі, тапалі.
Як люблю я туманы над садам вішнёвым,
Залатога світання жар-птушку – зару.
Як люблю я зямлю ў абнаўленні вясновым,
Як люблю дарагую маю Беларусь!
01 – 02. 05. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118050204727