Любовь Березкина-Артюгина. Бузина
Бузіна
Пашкадуй мяне, маці,
пашкадуй, бузіна:
цісне сэрца
стомленасць непадзелена.
Паўдарогі прайсці,
і табой - уратавана,
толькі радасць
нудой
замецелена.
Падасі чалавеку
ці хлеб, ці драбкоў:
бо зямля ты
і ў зямлю адыйдзеш.
У галечы і немачы
выразней Бог
у занябесным
бацькоўскім
Кіцяжы.
На каленах стаю
ля галін з бузіной,
што цяжэюць
гронкамі чорнымі:
дай мне, матухна,
крышачку веры тваёй
у рукі,
вераю разлучоныя.
І тады паднімуся
спічастай гарой,
скаланаючыся
ад землятрусу,
над бяссіллем уласным,
над бузіной,
перамагаючы
пакуты спакусу.
Перевёл Максим Троянович
Свидетельство о публикации №118050201279