Не губляйце сцяжынку дадому

Не губляйце сцяжынку дадому,
Што вядзе на бацькоўскі парог.
Не жыве там ніхто, і, вядома ж,
Час дагэтуль старых не збярог.

Свеціць сонейка ў гэтых ваконцах,
Палымнеюць яго прамяні.
Ды звяртаюцца думкі бясконца
У месцы тыя, дзе колісь жылі.

Прыязжайце і ў летку, і ў зімку,
Каб не быць хаце той сіратой.
Там блішчаць і чаромхаў касынкі,
Там гаючы паветра напой.

І салоўка там досвітак будзіць,
Як і колісь будзіў на зары.
Ды такія сардэчныя людзі
Сустракаюць у кожным двары.

Не губляйце сцяжынку да хаты,
Бо яна, спалучаючы лес,
Прывядзе Вас да мамы и таты,
І да тых прыгажуняк - бяроз!

  **


Рецензии