Паплавы дрымотай коцяць...

***
Паплавы дрымотай коцяць.
Людзі сеюць, гной грабуць.
І цвіце ў нізінах лотаць,
Над ёй воблачкі плывуць.

З паплавоў дрымотай вее.
Красавік аджыў свой век.
Голле алычы бялее,
І сінеюць воды рэк.

Паплавы нібы ў дрымоце.
Трактары адно гудуць.
Людзі сеюць, людзі ў поце,
Працай на зямлі жывуць.

30. 04. 2018 г.


Рецензии