Агароды стамiлiся так iх капалi...

***
Агароды стаміліся: так іх капалі
І раўнялі, як толькі маглі.
Нібы нафту якую ў зямлі той шукалі,
Ці прывыклі капацца ў зямлі.

Агароды стаміліся. Дожджык пакрапаў.
Агароды на поўню глядзяць.
Яны просяць нябёсы, каб дожджык заплакаў,
Яны любяць пад плач яго спаць.

28. 04. 2018 г.


Рецензии