Ой, вясна, мая вясна!
Палюбіў я валасы
Колеру пшаніцы,
Вусны з водарам лясным,
Што не наталіцца.
Палюбіў, ды толькі ў сне,
А сустрэў на ранку.
Йшла яна насустрач мне,
Любая каханка.
Распляліся па плячах
Валасы ў жанчыны,
У бяздонных у вачах -
Бляcк, як ад лучыны.
Быццам трапіў ў моцны вір -
Выплыць не жадаю,
А яна ўсё зірк ды зірк -
Зразумеў - кахаю!
Прыпеў:
Ой, вясна, мая вясна!
Панначка ці пані?
Беліць скроні сівізна,
А ў душы - каханне.
Засвяціўся далягляд
Позіркам юнацкім,
Чуб адкінуў я назад
З выглядам юнацкім.
Як вось толькі падыйсці?
Я тут разгубіўся.
Быццам першы раз у жыцці
Сёлета ўлюбіўся.
Счырванеўся, лоб узмок,
Я ёй усміхнуўся.
Бог нам мабыць дапамог -
І наш лёд крануўся.
Бо паненка расцвіла,
Як вясны усмешка.
Нітка лёсу павяла
Нас адною сцежкай.
Ходзім разам з той пары
З любаю мы ўсюды.
Так вясна падчас, сябры,
Нам даруе цуды.
Прыпеў.
Свидетельство о публикации №118042804492
З надыходзячым Першамаем, Людміла!
Клавдия Семеновна 29.04.2018 21:02 Заявить о нарушении
Людмила Воронова Супрун 01.05.2018 21:09 Заявить о нарушении