Людмила Минеева. На лугу серебряные кони. Рус. бел
Святло над сенажатцю ў смузе галубой,
Стаіўся вецер, так ахвочы,
Прыхінуўшыся да зарасніка шчакой.
Я гляджу ў замяшанні на цуд,
Чую, як аблокі уздыхаюць
І звініць, звініць раса паўсюд,
Дзе б не ішла іх нага ліхая.
Ціхі храп, слізгаценне, ні гуку,
Грывы - па някошанай траве,
Ноч бездапаможная - бязрукая,
Растварыўшыся ў чараўніцтве наяве.
Ах, жарабё-прыгажун які,
Крокі лёгкія, чароўная рака,
А пейзаж карцінна ўжо танкі.
Нібы здань, кранутага радка.
Прамень світанку...узлятаю над сабою...
Сон знікае... цёплы стог пахкі.
Я на сенажаць гляджу і сум мой над ракою;
Няма канёў... то шпацыруе ветрык да ракі.
Перевёл Максим Троянович
Свидетельство о публикации №118042801922