Хуткая ранiца. Часу няма...
Хуткая раніца. Часу няма,
Ён так імчыць, і хвалюецца сэрца.
Хуткая раніца пройдзе сама.
Хуткасці раніцы проста не верце!
Так і жыццё ў хваляваннях ляціць.
Трэба спыніцца, калі ты стаміўся.
Можа быць, нехта смяецца, глядзіць,
Як ты на раніцу тую маліўся.
Хуткая раніца. Сэрца трымціць.
У хваляваннях жыццё пралятае.
Трэба спыніцца. І трэба пажыць
Тым, чаго сэрцу й душы не хапае.
27. 04. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118042706705