Чорны боль
Кроўю паліта слёз,
Горка ўзыйшоўшы ў сем'ях,
Стронцый у лёс прарос.
Гінулі за тры тыдні
Першыя каласкі,
Чорным зваліўся злыднем
Атам у плынь ракі...
Раны баляць дагэтуль,
Радаўніц горкі шлях,
Зоркі маштаб сусветны
Попелам на палях...
Цяжарам невыносным
Сёння шпітальны рай...
Белы мой Край і росны,
Дзеткам надзею дай!
Іх васількоў блакіту
Хай не засцеле дым!
Досыць нам тых іспытаў!
Хопіць нам той бяды!
26.04.2016 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №118042609332