***

Па-над зямлёй маёю золак устае.
Тут песня вольная ўзлятае да нябёс.
Я разам з ёю рос і з ёй сталеў,
Каб праслаўляць сваёй Айчыны лёс.

Над кожным лугам -- белыя буслы.
Іх крылы па-над марамі плывуць.
Спяшаюць тыя птушкі да вясны,
Да тых хацін, што веру берагуць.

Прыгожы край азёраў і лясоў!
Ты так даўно гукаў сваю вясну.
Выходзь на ганак, сустракай буслоў,
Што крыллямі адгоняць вечны сум.


Рецензии